[Тэкст песні «Раптам»]
[Куплет 1]
І я чакаў сваё адзінае
І рушыў побач з ёй
Ды частаваў жыццё гадзінамі
Наколькі мог ужо
Пакуль яшчэ не засціць нам святло
Пакуль не страціў змест
Я навучу цябе як надаваць
Тваім памылкам сэнс
[Перадпрыпеў]
Ведай
[Прыпеў]
Дзе ты ёсць — там і свята!
Хто казаў, што занадта?
Так! Гэта неверагодна, але ж
Заставайся нямоднай
[Куплет 2]
Паліць у вакно і слухаць музыку
Ды шэптам падпяваць
Зрабіць пакой сваёю музаю
Ад іншых ратаваць
[Куплет 3]
Адсюль да зор бліжэй, як падаецца
І скрозь шэры дым
"Бяжы ці не бяжы!" — казала сэрца, —
"Вернешся сюды... раптам"
[Прыпеў]
Дзе ты ёсць — там і свята!
Хто казаў, што занадта?
Так! Гэта неверагодна, але ж
Заставайся нямоднай
[Куплет 4]
Пакуль яшчэ не засціць нам святло
Пакуль не страціў сэнс
Я навучу цябе як надаваць
Тваім учынкам змест
[Прыпеў]
Дзе ты ёсць — там і свята!
Хто казаў, што занадта?
Так! Гэта неверагодна, але ж
Заставайся нямоднай
[Аўтра]
Дзе ты ёсць — там і свята!
Хто казаў, што занадта?
Гэта неверагодна
Заставайся нямоднай