Серёга (Seryoga)
Лялька (Lyalka)

[Текст песни «Лялька (ft. Сацура)»]

[Интро: Серёга]
А выходзьце хлопцы ў двор, ды сядайце ў кружок
Разлівайце ды па шклянках смачны цуда-партвейшок
Стаў на стол гарэлачку, ды капусту квашану
Зараз, пацаны, спяю вам песню ды па нашаму
Давай, цiснi на рэкард

[Куплет 1: Серёга]
Пакахаў я ляльку, пацаны, на сваю бяду
Доўга ёй не мог адкрыцца, думаў, слоў я не знайду
Памятаю, заляцаўся, у госці да яе хадзіў
Пад вакном яе чакаў, сустракаў, у кiно вадзiў
Як я маёй ляльцы цуда-банцікі ды заплятаў
Як я маёй ляльцы вусны-фанцікi ўсё цалаваў
Як я лялечку любіў за прыгожыя вочыкi
А толькі былі ў яе яшчэ іншыя хлопчыкі
Бо мамка яе - валяжанка, татка - горкі п'яніца
Я ўсё хваляваўся, што з маёю лялькай станецца
Пакахаў яе - не раскахаць, у крыўду не даваў
І ўсё ляльцы пад акном да ранiцы спяваў

[Припев: Сацура]
А ты да мамкi непадобная
А ты да таткi непадобная
Ты ўся прыгожая, харошая
I спаднічка ўся ў гарошынкi
Толькі хутка расплятуцца твае банцікі
Пабялеюць вусны-фанцікі
Пастарэюць твае вочыкi
Вось убачыш, паўцякаюць усе твае хлопчыкі
[Куплет 2: Серёга]
Лiсь, гарэлачка, у шклянку за каханечка маё
Хоча лялячка мая сабе фартовае жыццё
А я хлапчына зухаваты і работы не баюся
Усё шо мог купляў я ёй, ды ўсё мала маёй бусе
Неяк раз напіўся п'яны, ляльцы песню напісаў
Думаў песняй спадабацца, гэтым лялечку не ўзяў
Вецер у завулачку, лiхтары Гайдая
То злодзей, то бiзнэсовы з лялечкай гуляе
Канкурэнтам я не дараваў, з усiмi справу меў
Думаў, што яна ўбачыць, закахаецца ў мяне
Думаў ляльку ўтрымаць, не здолеў, не ўтрымаў
Ай, навошта толькi ёй да ранiцы спяваў

[Припев: Сацура]
А ты да мамкi непадобная
А ты да таткi непадобная
Ты ўся прыгожая, харошая
I спаднічка ўся ў гарошынкi
Толькі хутка расплятуцца твае банцікі
Пабялеюць вусны-фанцікі
Пастарэюць твае вочыкi
Вось убачыш, паўцякаюць усе твае хлопчыкі

[Куплет 3: Серёга]
Кажуць, толькі той, хто любiць, тот, хто моцна так кахае
Толькi тое сэрца плача, але слёзаў не хавае
Хiба мала хлопцаў добрых да цябе заляцалiся
Хiба мала падарункаў падарыць старалiся
То было ранее, зараз усё сумуюць, ты адна
I нiхто не запявае ля раскрытага вакна
Лялька, цябе кінулi, ай-яй-яй, цябе падставілі
Спачатку нагуляліся з табой, а потым сплавілі
Была новая спаднічка, а цяпер у зацірачках
І даўно вісіць у шафе, выцвіла і ў дзірачках
А колькі не гуляй ты, а канец усё роўна будзе
Альбо не чуеш? Пра цябе спяваюць людзi
[Припев: Сацура]
А ты да мамкi непадобная
А ты да таткi непадобная
Ты ўся прыгожая, харошая
I спаднічка ўся ў гарошынкi
Толькі хутка расплятуцца твае банцікі
Пабялеюць вусны-фанцікі
Пастарэюць твае вочыкi
Вось убачыш, паўцякаюць усе твае хлопчыкі