🔥 Earn $600 – $2700+ Monthly with Private IPTV Access! 🔥

Our affiliates are making steady income every month:
IptvUSA – $2,619 • PPVKing – $1,940 • MonkeyTV – $1,325 • JackTV – $870 • Aaron5 – $618

💵 30% Commission + 5% Recurring Revenue on every referral!

👉 Join the Affiliate Program Now
Palina
Месяц (BY) (Month)

[Тэкст песні «Месяц (BY)»]

[Куплет 1]
Месяц будзе доўгі
Паблізу толькі злыя-злыя воўкі
А ты для іх наіўная авечка
Спалохана бяжыш
Уцякае рэчка
Душа дрыжыць, як на паветры свечка
Яно ўсё так балюча, недарэчна
Спалохана маўчыш
І хочацца завыць
Няма чаго чакаць
Як быццам снегапад

[Пройгрыш]

[Куплет 2]
Сэрца як фісташка
Зацягне рукі кабельная сцяжка
Не кожны зразумее, як тут страшна
Глядзець у пустату
Ідзе бычок, хістаецца і плача
Цярпенне хутка скончыцца, ён бачыць
Я хутка ўпаду
[Брыдж]
Колькі так трымацца
Мне хочацца кахаць і не баяцца
Мне хочацца забыць пра ўсё адразу
Зафарбаваць знутры
Але сэрца не прабачыць ціхай здрады
У скронях б'юцца пульсам аўтастрады
Я ведаю, на гэта змарнавана
Занадта шмат любві

[Аўтра]
Давай па тармазах
Трамвай ідзе ў дэпо
Краіна ў слязах
Ты ў ёй маё акно
Ты ў ёй маё акно
Ты ў ёй маё акно
Ты ў ёй маё…