Palina
Месяц (BY) (Live) (Month)

[Тэкст песні «Месяц (BY) (Live)» ft. Ketevan]

[Куплет 1: Palina & Ketevan]
Месяц будзе доўгі
Паблізу толькі злыя-злыя воўкі
А ты для іх наіўная авечка
Спалохана бяжыш
Уцякае рэчка
Душа дрыжыць, як на паветры свечка
Яно ўсё так балюча, недарэчна
Спалохана маўчыш
І хочацца завыць
Няма чаго чакаць
Як быццам снегапад

[Пройгрыш]

[Куплет 2: Palina, Ketevan & абедзве]
Сэрца як фісташка
Зацягне рукі кабельная сцяжка
Не кожны зразумее, як тут страшна
Глядзець у пустату
Ідзе бычок, хістаецца і плача
Цярпенне хутка скончыцца, ён бачыць
Я хутка ўпаду
[Брыдж: Palina, Ketevan & абедзве]
Колькі так трымацца
Мне хочацца кахаць і не баяцца
Мне хочацца забыць пра ўсё адразу
Зафарбаваць знутры
Але сэрца не прабачыць ціхай здрады
У скронях б'юцца пульсам аўтастрады
Я ведаю, на гэта змарнавана
Занадта шмат любві

[Аўтра: Palina & Ketevan]
Давай па тармазах
Трамвай ідзе ў дэпо
Краіна ў слязах
Ты ў ёй маё акно
Ты ў ёй маё акно
Ты ў ёй маё…