Ружовыя акуляры (Ružovyja Akulary)

[Тэкст песні «Ружовыя акуляры»]

[Куплет 1]
Ружовыя акуляры
Адзеў ды хадзі шчаслівы
Навошта табе фармуляры
Загады ды дырэктывы?
Хавайся, братка, у мроях
Ад сацыяльнай машыны
Сокал ляціць па-над гарою
Воля — мая айчына
[Прыпеў]
Навошта гэтыя межы
Калі за іх рэжуць?
Навошта гэтыя гімны
Калі за іх гінуць?
Навошта гэтыя межы
Калі за іх рэжуць?
Навошта гэтыя гімны
Калі за іх гінуць?

[Куплет 2]
Ружовыя акуляры
Адзеў ды хадзі свабодны
Дзяржава шукае ахвяру
Шукае тых, хто не згодны
Не згодны быць памяркоўным
Верыць у рай па экране
Сокал ляціць па-над лесам цудоўным
Воля — маё каханне
[Прыпеў]
Навошта гэтыя межы
Калі за іх рэжуць?
Навошта гэтыя гімны
Калі за іх гінуць?
Навошта гэтыя межы
Калі за іх рэжуць?
Навошта гэтыя гімны
Калі за іх гінуць?

[Брыдж]
Дзяржава табе гарантуе жыццё:
Чарка, скварка, ланцуг — вось і ўсё
Толькі маліся штандартам улады
Глядзі па БТ святую нараду
Дзяржава табе гарантуе рай
Толькі ў Суперлато гуляй
Кватэра, фазэнда, хлеў, парасё
Чарка, шкварка, ланцуг — вось і ўсё

[Прыпеў]
Навошта гэтыя межы
Калі за іх рэжуць?
Навошта гэтыя гімны
Калі за іх гінуць?
Навошта гэтыя межы
Калі за іх рэжуць?
Навошта гэтыя гімны
Калі за іх гінуць?

More by Ляпис Трубецкой (Lyapis Trubetskoy)

All Ляпис Трубецкой (Lyapis Trubetskoy) songs →